Зарэсце, Цінькаўшчына — вадасховішча ў Магілёўскай вобласці каля вёсак Цінькаўшчына і Зарэсце.

Створана ў 1981 годзе плацінай на рацэ Расце для арашэння і рыбагадоўлі. Плошча паверхні 0,71 км², даўжыня 2,4 км, найбольшая шырыня 0,4 км, найбольшая глыбіня 5,3 м, сярэдняя — 1,4 м. Аб’ём 1 млн м³. Ваганні ўзроўню на працягу года — 2 м. Сярэдні шматгадовы сцёк 12,3 млн м³. Плошча вадазбору 77 км². Вадазбор — слабахвалістая раўніна, парэзаная неглыбокімі далінамі і ярамі. Пад лесам 43 %, пад ворывам 55 % тэрыторыі.

Літаратура Зарэсце // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. // рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., 1983. — Т. 2. — С. 339.

Катэгорыя:Вадасховішчы Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Вадасховішчы Магілёўскага раёна