Кузьміно — возера ў Беларусі, у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Аршыца, за 24 км на поўнач ад горада Орша, за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Клюкаўка, прыкладна за 300 м на ўсход ад аўтамабільнай дарогі ().
Плошча паверхні 0,12 км². Даўжыня 0,57 км, найбольшая шырыня 0,32 км, Даўжыня берагавой лініі 1,47 км. Найбольшая глыбіня 2,2 м. Аб’ём вады 0,26 млн м³. Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 2—5 м, спадзістыя, пад хмызняком. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, пераважна забалочаныя. На поўначы і паўночным усходзе забалочаная пойма шырынёй да 50 м. Праз возера цячэ рака Чорная і злучае Кузьміно з Арэхаўскім возерам.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, карась, лінь і інш.
Літаратура
Спасылкі Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2.
Катэгорыя:Азёры Аршанскага раёна Катэгорыя:Басейн Аршыцы