Мі́рдза Эдуа́рдаўна А́бала (; , воласць Світэнэ, Латвія — ) — латышскі літаратуразнавец. Доктар філалагічных навук (1956).
Біяграфія Скончыла ў 1949 годзе Латвійскі ўніверсітэт.
Навуковая дзейнасць Даследчыца творчасці Я. Судрабкална, беларуска-латышскія гістарычных і літаратурных сувязей (кніга «Дружба, умацаваная ў вяках», з Д. Вікснай, 1977). Была знаёма з П. Броўкам, П. Глебкам, У. Караткевічам, А. Мальдзісам, С. Панізнікам. Прымала ўдзел у складанні навуковага збору твораў Я. Райніса (т. 1—3, 5—7, 17; варыянтаў 1—3). Аўтар прац «Райніс і беларусы» (1975), «Ян Судрабкалн і беларусы» (1977). Складальнік латышска-беларускага і беларуска-латышскага слоўніка. На латышскую мову пераклала зборнік прозы У. Караткевіча «Чазенія» (1976), шэраг апавяданняў Я. Коласа і інш. Прэзідэнт Латышскай асацыяцыі беларусістаў (з 1991).
Дзяржаўная прэмія Латвіі (1986). Узнагароджана медалём Францыска Скарыны (2001).
Літаратура
Катэгорыя:Постаці латвійскага літаратуразнаўства Катэгорыя:Перакладчыкі з беларускай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на латышскую мову Катэгорыя:Перакладчыкі Латвіі Катэгорыя:Дактары філалагічных навук Катэгорыя:Выпускнікі Латвійскага ўніверсітэта Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны