Даланзадгад — горад у паўднёвай частцы Манголіі. Адміністрацыйны цэнтр Паўднёва-Габійскага аймака. Насельніцтва 18,7 тыс. жыхароў (2010). Транспартны вузел. У раёне Даланзадгада — каменнавугальныя радовішчы. Вытворчасць будматэрыялаў, швейныя, харчовыя прадпрыемствы.

Геаграфія і клімат Горад ляжыць на плато, на вышыні 1590 метраў над узроўнем мора, у пустыні Гобі, у 540 кіламетрах на поўдзень Улан-Батара, непадалёк ад дзяржаўнай мяжы Манголіі з Кітаем.

У Даланзадгадзе халодны пустынны клімат з халоднымі зімамі і цёплым летам. Клімат — рэзка кантынентальны, засушлівы. Сярэднегадавая тэмпература ў горадзе складае 4,6 °C (дзённая: 11,4 °C, начная: −2,1 °C). Улетку тэмпература можа падымацца да 39 °C, узімку апускаецца да −37 °C. Ападкі вельмі рэдкія — з кастрычніка па красавік яны выпадаюць не часцей 1 дня ў месяц.

Катэгорыя:Гарады Манголіі