Джэймс Эндру Дальхузі (; , Шатландыя — , там жа) — лорд, англійскі палітычны дзеяч.

У 1837 годзе стаў членам палаты абшчын, а ў 1838 — палаты лордаў. З студзеня 1848 г. па люты 1856 генерал-губернатар Індыі. Дальхузі далучыў да Брытанскай Ост-Індскай кампаніі Пенджаб (1849), княства Сатару (1848), Нагпур і Джхансі (1853), Ауд (1856) і інш., ажыццявіў захоп Пегу ў Бірме (1853).

Катэгорыя:Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта Катэгорыя:Генерал-губернатары Індыі Катэгорыя:Палітыкі Шатландыі