thumb|Размаляваны графіці вагон рымскага метро thumb|Графіці на сцяне дома ў Берліне thumb|Графіці CHWDP на сцяне дома ў Катавіцах Графі́ці (, ад пісаць) — у мінулым адна з формаў першабытнага мастацтва, а таксама фальклору. У сучасным сэнсе — надпісы або малюнкі на сценах будынкаў і пераходаў, вагонаў цягнікоў, платах і іншых паверхнях.

Гісторыя Насценныя надпісы вядомыя з глыбокай старажытнасці. Першыя графіці (менавіта графіці, а не насценныя надпісы і малюнкі) выяўлены ў егіпецкіх храмах, на статуях і датуюцца 2707—2216 гг да н.э. Яны зроблены на фінікійскай, арамейскай, грэчаскай, лацінскай мовах — тэматыка: ад малітваў і ўхваленняў да пераліку тавараў і імя графітыста. Графіці выяўлены таксама ў краінах Старажытнага Усхода, у Грэцыі, у Рыме (Пампеі, рымскія катакомбы). Знакаміты комплекс першабытных графіці Тамгалы занесены ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

У Беларусі вядомы ўзоры графіці, якія адносяцца да XI—XII ст. і былі зроблены вострымі прадметамі на сценах будынкаў і розных рэчаў. Гэтыя надпісы, што змяшчаюць звесткі аб імёнах, датах, бытавой лексіцы, асобных гістарычных падзеях, выяўлены ў Сафійскім саборы і Спаскай царкве ў Полацку, на амфарах, прасліцах у Друцку, Менску, Пінску, Наваградку і інш.

З другой паловы XX ст. графіці пачалі называць малюнкі і надпісы на сценах жылых дамоў, грамадскіх пабудоў, агароджах, у метро, зробленыя дзецьмі ці дарослымі людзьмі. Такія творы выконваюцца рознымі матэрыяламі — крэйдай, вуглём, аэразолем — або проста прадрапваюцца ў тынкоўцы. Для графіці характэрны крайні лаканізм, выкарыстанне мінімальнай колькасці графічных элементаў для выяўлення чалавечай фігуры, твару, руху і інш., экспрэсія, яркая маляўнічасць, адлюстраванне сацыяльных праблем і матываў, увага да папулярных сімвалаў і г.д. Праводзяцца конкурсы мясцовых мастакоў-графіцістаў.

Формы графіці Style-Writing Scratching (бел.: Драпанка) — графіці наносіцца на пластык альбо шкло металічным прадметам, наждачкай, камянём. Etching Ganggraffiti Графіці Ultra Streetart Графіці на плакатах Палітычныя графіці Графіці ў прыбіральнях Графіці на дрэвах Цынк — надпісы-напаміны аб наведванні мясціны

Фільмы, прысвечаныя графіці 80 Blocks from Tiffany’s (1979) Stations of the Elevated (1980) — самы ранні дакументальны фільм пра графіці ў метро Нью-Ёрка. Музыка Чарлі Мінгуса. Wild Style (1983) — драма пра культуру хіп-хопа і графіці ў Нью-Ёрку drama Style Wars (1983) Quality of Life (2004) Piece by Piece (2005) Infamy (2005) NEXT: A Primer on Urban Painting (2005) — дакументальная стужка пра глабальную культуру графіці RASH (film) (2005) Bomb the System (2006) BOMB IT (2007) Jisoe (2007)

Літаратура Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. — ISBN 985-11-0277-6.

Спасылкі

Графіці-форум Графіці-арт

Катэгорыя:Надпісы Катэгорыя:Эпіграфіка Катэгорыя:Жывапіс Катэгорыя:Выяўленчае мастацтва

Катэгорыя:Вулічная культура Катэгорыя:Манументальнае мастацтва Катэгорыя:Вандалізм Катэгорыя:Пісьмовая камунікацыя