Алег Паўлавіч Белавусаў (, — , ) — беларускі аніматар, , .
Біяграфія Нарадзіўся года ў горадзе Слуцку Мінскай вобласці. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1966 годзе.
Працаваў літаратурным супрацоўнікам газеты «Літаратура і мастацтва» ў 1968—1973 гадах. У 1973–1975 гадах старшы рэдактар Дзяржкамітэта СМ БССР па кінематаграфіі.
Заснаваў і ў 1975–1989 гадах быў мастацкім кіраўніком майстэрні мультфільмаў на кінастудыі «Беларусьфільм», у 1989–1995 гадах кіраваў анімацыйнымі студыямі, у тым ліку студыі «АВС», з 1995 года — віцэ-прэзідэнт кіна- і відэастудыі «Кадр-2».
Член Беларускага саюза мастакоў з 1971 года, член Беларускага саюза журналістаў і Беларускага саюза кінематаграфістаў.
Творчасць З 1963 года пачаў публікавацца з артыкуламі на тэмы беларускага выяўленчага мастацтва: «Ёсць стыль, ёсць тэма», «Выразна, лаканічна», «Майстэрства. Густ. Выяўленчасць», «Гудуць званы Хатыні». Аўтар кнігі «Мой Горад» (2005) і зборніка вершаў «Казантыпскі сшытак» (2006).
Плённа дзейнічаў як аніматар і сцэнарыст. Аўтар сцэнарыя дакументальнага фільма «Прафесар прыгажосці» пра скульптара М. Керзіна (у сааўтарстве з У. Бойкам)«Профессор красоты. Штрихи к портрету Михаила Керзина» // sb.by 16 красавіка 2002.
Рэжысёр мультыплікацыйных фільмаў
1978 — Несцерка (аўтар сцэнарыя з В. Вольскім)
1980 — Казка пра вясёлага клоуна 1983 — Песнь пра зубра 1985 — Каўбойскія гульні 1987 — Ладдзя роспачы 1988 — Куб 1990 — Вельмі стары чалавек з велізарнымі крыламі 1990 — Дэкамерон
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Рэжысёры мультыплікацыі Катэгорыя:Мультыплікатары СССР Катэгорыя:Постаці Беларусьфільма Катэгорыя:Мультыплікатары Беларусі Катэгорыя:Члены КПСС