Бромсебрускі мір — мірны дагавор, падпісаны 13 жніўня 1645 года паміж Швецыяй і Даніяй-Нарвегіяй пры пасрэдніцтве Францыі ў вёсцы Бромсебру, на мяжы гістарычных правінцый Блекінге і Смоланд. Дагавор завяршыў дацка-шведскую вайну 1643—1645 гадоў, якая была часткай Трыццацігадовай вайны.

Паводле ўмоў міру Данія саступіла Швецыі астравы Готланд і Эзэль, а таксама дзве нарвежскія правінцыі — Емтланд і Хер’едален. Акрамя таго, Халанд перадаваўся Швецыі тэрмінам на 30 гадоў. Шведскія судны былі вызвалены ад выплаты мытных пошлін пры праходжанні праз праліў Зунд.

Літаратура

Gjerset, Knut. History of the Norwegian People. — Vol. I. — New York: The MacMillan Company, 1915. Bache, Niels. Nordens Historie. — Kjøbenhavn: Forslagsbureauet, 1884. Lisk, Jill. The Struggle for Supremacy in the Baltic: 1600—1725. — New York: Funk & Wagnalls, 1967.

Катэгорыя:Трыццацігадовая вайна Катэгорыя:Мірныя дагаворы XVII стагоддзя Катэгорыя:1645 год Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Даніі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Швецыі