Вялі́кае Я́зна — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Авута, за 38 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Мёры, каля аграгарадку Язна.
Назва На думку В. Жучкевіча, назва возера Язна ўтвораная ад асновы яз, ез — агароджа, запруда ў рацэ для лоўлі рыбыВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 417..
Яго параўноўваюць з назвай літоўскай ракі Iežesta, латвійскай Iež-upe, звязваючы з літоўскім iežti, aižyti «лушчыць, лупіць; праразаць, раздзіраць»A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 128, 135, 136. .
Так жа сама называюцца возера Язна пад Ушачамі і возера Язна ў Невельскім раёне Расіі.
Апісанне Плошча паверхні возера 1,5 км². Даўжыня 3,2 км, найбольшая шырыня 1 км. Даўжыня берагавой лініі 9,6 км. Найбольшая глыбіня 6,5 м. Аб’ём вады 5,5 млн. м³. Плошча вадазбору 60,7 км². Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны разараныя, месцамі пад хмызняком, ва ўсходняй і паўднёва-ўсходняй частках высокія і стромкія. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія. Дно пясчанае, глыбей 3—4 м ілістае. У паўднёва-заходняй частцы востраў плошчай 0,5 га. Падводная расліннасць пашырана да глыбіні 3 м. У Вялікае Язна ўпадае рака Ісцянка, выцякае пратока (рака Ісцянка) у раку Авута. Злучана пратокай з возерам Малое Язна.
У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, акунь, плотка, лінь і іншыя віды рыб.
Літаратура
Зноскі
Спасылкі Вялікае Язна
Катэгорыя:Басейн Авуты Катэгорыя:Азёры Мёрскага раёна