Грэнкі, грэнка — падсмажаныя на алеі лустачкі хлеба (звычайна белага). Хлеб для падрыхтоўкі можа выкарыстоўвацца як свежы, так і чэрствы. Умоўна можна падзяліць на два асноўныя віды: салёныя і салодкія. Салёныя грэнкі (грэнкі-сухарыкі, крутоны) гатуюцца з любога выгляду хлеба. Могуць выкарыстоўвацца як лёгкая закуска (напрыклал, да піва — грэнкі з часныком), так і як інгрэдыент супоў, булёнаў і салатаў. Для дадання ў супы (напрыклад, цыбулевы) хлеб проста абсмажваецца з соллю або перцам. Салодкія грэнкі, аналаг французскага тоста гатуюцца з пшанічнага хлеба, папярэдне змазваюцца яйкам, альбо вымочваюць у малацэ і пасыпаць цукрам. Падаюцца да чаю, кавы, какавы, іншых напояў, альбо як самастойная страва.
Спасылкі
Катэгорыя:Хлебабулачныя вырабы Катэгорыя:Гарніры Катэгорыя:Закускі Катэгорыя:Смажаныя стравы