Ха́бы (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Тэльмінскага сельсавета. Размешчаны за 19 км на ўсход ад Брэста, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні, побач аўтадарога Брэст — Мінск, на ўсходзе — меліярацыйны канал.

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства саўгаса «Брэсцкі» (цэнтр — в. Тэльмы 1).

Гісторыя У XIX стагоддзі вёска — цэнтр аднайменнага маёнтка ў Косіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні; дзяржаўная ўласнасць. У 1897 годзе працаваў хлебазапасны магазін.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 5 вяскоўцаў.

Насельніцтва 62 сялянскія душы (1858) 29 двароў, 228 жыхароў (1897) 10 двароў, 60 жыхароў (1921) 118 жыхароў (1959) 86 жыхароў (1970) 30 гаспадарак, 97 жыхароў (2005)

Вядомыя асобы Анатоль Тарасавіч Федарук — беларускі вучоны ў галіне геабатанікі. Доктар біялагічных навук (1991), прафесар (1995).

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Тэльмінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна