Анатоль Якаўлевіч Міцянін (, , станіца Каменская, цяпер г. Каменск-Шахцінскі,  — ) — беларускі савецкі архітэктар, даследчык Мірскага замка.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і інжынера-пуцявіка Якава Васільевіча Міцяніна і хатняй гаспадыні Яўгеніі Васільеўны. Бацька Якаў Васільевіч — унтэр-афіцэр царскай арміі, які перайшоў у Чырвоную армію толькі ў 1922 годзе. Скончыўшы 10 класаў школы ў горадзе Грозным, у 1937 годзе паступіў на архітэктурнае аддзяленне Азербайджанскага індустрыяльнага інстытута.

Добраахвотнікам пайшоў на фронт. У студзені 1942 годзе яго накіравалі ў артылерыйскае вучылішча г. Тбілісі, пасля паўгадавога навучання накіраваны на фронт, дзе камандаваў батарэяй, затым узводам на Цэнтральным фронце. Пад Курскам трапіў у акружэнне, затым у палон. Цудам перажыў расстрэл: прыйшоў у сябе пад трупамі ў яме, здолеў выбрацца і знайсці партызан. Пасля ўз’яднання з дзеючай арміяй удзельнічаў у бітве пад Прохараўкай. Атрымаў званне капітана. У чэрвені 1943 года А. Я. Міцянін быў пераведзены на Варонежскі фронт, у маі 1944 года камандаваў батарэяй 3-га Беларускага фронту, дзе быў паранены, застаўся без правай нагі.

Пасля заканчэння інстытута ў 1947 годзе пераехаў з Баку ў Мінск. У 1951 годзе паступіў у аспірантуру, тэма дысертацыі — Мірскі замак. У пачатку 1950-х гадоў А. Я. Міцянін прыступіў да абмераў і апісання Мірскага замка, дзе яшчэ пражывалі жыхары Міра, што засталіся без прытулку.

Вылучыў і прааналізаваў усе асаблівасці архітэктуры замка пасля перабудоў, зробленых у 1930-я гады князем Міхаілам Святаполк-Мірскім, выявіў бровар, які быў зроблены яшчэ пры Радзівілах. Зафіксаваў выгляд замка і яго стан на 1953 год.

У 1954 годзе абараніў дысертацыю і адным з першых у Беларусі атрымаў ступень кандыдата навук па архітэктуры. Пасля працаваў у Акадэміі навук БССР, з 1957 года — загадчыкам сектара гісторыі архітэктуры ў Акадэміі навук БССР. З 1961 года працаваў дацэнтам кафедры начартальнай геаметрыі і інжынернай графікі ў Політэхнічным інстытуце. У 1966 годзе стаў дэканам архітэктурнага факультета Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута.

Навуковыя працы Напісаў манаграфіі «Мірскі замак» і «Абарончыя збудаванні Беларусі», кіраўнік падручнікаў па архітэктуры Беларусі XIII—XVІ стагоддзяў. Артыкулы па архітэктуры старажытнага Полацка (1961) і іншыя, апублікаваныя ў зборніку навуковых прац Інстытута архітэктуры і будаўніцтва і «Вестках Акадэміі навук». Праца «Да пытання аб драўляным замкавым будаўніцтве Беларусі» (у суаўтарстве з Н. М. Вараксіным).

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Катэгорыя:Дэканы будаўнічага факультэта БрДТУ