Жура́ўна — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Нача, за 30 км у напрамку на паўднёвы захад ад Полацка, каля вёскі Жураўна.

Плошча паверхні возера 0,49 км². Даўжыня 1,5 км, найбольшая шырыня 0,72 км, даўжыня берагавой лініі 5,8 (5,76) км. Найбольшая глыбіня 14 м, сярэдняя 5,4 м. Аб’ём вады ў возеры 2,68 млн м³. Плошча вадазбору 6,9 км². Катлавіна возера выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй да 20 м. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, пясчаныя, паўднёва-заходнія — сплавінныя. Мелкаводдзе вузкае. Дно возера да глыбіні 5—6 м пясчанае, астатняя частка дна выслана глеем. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Зарастае. Прыбярэжная расліннасць распаўсюджваецца на адлегласці 15—125 м ад берага возера і да глыбіні 4,5—5 м. Ручаямі злучана з азёрамі Сушына і Валынец.

У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, акунь, плотка, лінь, карась і іншыя віды рыб.

Каля возера пралягае аўтамабільная дарога .

Літаратура

Ліст карты N-35-33. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год.

Катэгорыя:Басейн Начы (прыток Заходняй Дзвіны) Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна