Шэ́брын (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Тэльмінскага сельсавета. Размешчаны за 15 км на ўсход ад Брэста, за 2,5 км ад аўтадарогі Брэст — Кобрын, на правым беразе р. Мухавец.

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства саўгаса «Брэсцкі» (цэнтр — в. Тэльмы 1).

Гісторыя Выяўлены археолагамі за 0,4 км на паўднёвы ўсход ад вёскі курганны могільнік VIII—X стагоддзяў сведчыць, што гэта мясцовасць была заселена людзьмі яшчэ ў старажытныя часы.

Паводле пісьмовых крыніц вёска вядома з XVI сатгоддзя як шляхецкая ўласнасць у Берасцейскім старостве і павеце Вялікага Княства Літоўскага. Тут знаходзілася царква Раства Багародзіцы, якой біскуп луцкі і берасцейскі Ю. Фалькоўскі адпісаў у 1518 годзе 6 валок зямлі. У 1793 годзе епіскапам Канстанцінам была пабудавана мураваная праваслаўная царква.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях, сяло было цэнтрам маёнтка. У 1849 годзе дзейнічаў паром цераз р. Мухавец. У 1886 годзе сяло на р. Мухавец у Косіцкай воласці Брэсцкага павета; праваслаўная царква, царкоўна-прыходская школа, карчма. У 1889 годзе працавала народнае вучылішча (57 хлопчыкаў і 11 дзяўчынак). З 1890 года вёска — цэнтр Шэбрынскага сельскагаспадарчага таварыства (мела 484 дзесяціны зямлі). Уладальнікам маёнтка быў У. Дмітроўскі, якому належала 150,5 дзесяцін зямлі. У 1897 годзе ў вёсцы царква, народнае вучылішча, хлебазапасны магазін, карчма.

У 1900 годзе заснаваны торфараспрацоўчы завод, на якім працавалі 20 рабочых; уведзены паравы рухавік. У 1905 годзе сяло (541 жыхар) і маёнтак (62 жыхары) у Косіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы спалілі 12 двароў, загубілі 10 мірных жыхароў; 16 вяскоўцаў загінулі на фронце, 4 — у партызанах.

У верасні 1948 года арганізаваны першы калгас «Перамога», у які ўступілі 87 гаспадарак з 91.

Да 3 чэрвеня 1957 года вёска ўваходзіла ў склад Чэрнеўскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 чэрвеня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 7., да 8 мая 1970 года — у склад Вычулкаўскага сельсавета (да 1968 года — Трышынскі сельсавет)Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 мая 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 20 (1286)..

Інфраструктура Аддзяленне і малочнатаварная ферма саўгаса Клуб Магазін Аздараўленчы лагер «Церамок»

Побач з вёскай — Брэсцкі аэрапорт, зона адпачынку «Шэбрынскі лес». Насельніцтва 17 двароў, 285 жыхароў (1886) 54 двары, 429 жыхароў (1897) 47 двароў, 280 жыхароў (1921) 90 двароў, 290 жыхароў (1940) 306 жыхароў (1959) 243 жыхары (1970) 54 гаспадаркі, 88 жыхароў (1997) 52 гаспадаркі, 83 жыхары (2005)

Помнікі архітэктуры Свята-Прачысценская царква (1793).

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Тэльмінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна