thumb|right|300px|Спадарожнікавы здымак архіпелага

Дахла́к — архіпелаг у паўднёва-заходняй частцы Чырвонага мора, аддзелены ад берага Афрыкі пралівам Масауа. Уваходзіць у склад Эрытрэі.

Архіпелаг складаецца з 2 вялікіх (Дахлак-Кебір, каля 750 км² і Нора, каля 130 км²) астравоў і больш за 120 дробных, большай часткай незаселеных. Астравы невысокія, акружаны каралавымі рыфамі. Клімат сухі трапічны. Пальмавыя гаі. У перыяд дажджоў на астравах з'яўляецца травяністая расліннасць. Лоўля чарапах, акул, здабыча жэмчугу і перламутру. Галоўны горад і порт — Нокра (на востраве Дахлак).

Літаратура Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 462. — 672 с. с илл.

— С. 69.

Спасылкі Інфармацыя і фота архіпелага Ханса Мебрата

Катэгорыя:Астравы Эрытрэі Катэгорыя:Астравы Чырвонага мора Дахлак