Сфрагі́стыка, радзей сігілаграфія (адпаведна, ад і : «пячатка» і «пішу», т.ч., апісанне пячатак) — спецыяльная гістарычная дысцыпліна, якая займаецца вывучэннем пячатак, а таксама гісторыяй іх узнікнення і існавання (у тым ліку складання, вырабу і выкарыстання пячатак). Прадметам вывучэння з’яўляюцца як матрыцы або штэмпелі пячатак, так і зробленыя з іх дапамогай адбіткі ў пластычнай масе або фарбе.

Даследаванне сфрагістычных матэрыялаў дазваляе вызначыць час, месца стварэння і сапраўднасць дакумента, атрымаць дадатковыя звесткі пра падзеі, міжнародныя эканамічныя і культурныя сувязі і інш. Сфрагістыка выкарыстоўвае агульныя прыёмы і метады гістарычнай навукі і ўласныя методыкі.

Развіццё дысцыпліны ўзыходзіць да перыяду практычнага ўжывання пячатак, пачатак якога адносіцца да 9—8 тысячагоддзя да н.э. Асновы сфрагістыкі закладзены ў XVII стагоддзі маўрыстамі — збіральнікамі і выдаўцамі сярэдневяковых рукапісаў. Як навуковая дысцыпліна, сфагістыка канчаткова сфарміравалася ў XVIII стагоддзі як аддзел дыпламатыкі.

У Расіі вывучэннем пячатак займаліся М. І. Новікаў (XVII стагоддзе), М. М. Карамзін, Я. І. Бярэднікаў, А. Б. Лакіёр (XVIII стагоддзе) і інш. У 1858 годзе П. І. Іваноў выдаў зборнік 500 здымкаў пячатак XIV—XVIII стагорддзяў. У 1894 годзе К. В. Балсуноўскі выдаў кнігу пра драгічынскія пломбы. У пачатку XX стагоддзя выйшлі працы М. І. Палянскага, А. В. Арэшнікава, А. А. Шахматава і інш. Сярод тых, хто займаўсмя сфрагістыкай: Б. А. Рыбакоў, М. П. Ліхачоў, М. Р. Парфірыдаў, П. Р. Гайдукоў.

Працы па пячатках з археалагічных раскопак на тэрыторыі Беларусі належаць М. Белянчуку, Г. В. Штыхаву, П. Ф. Лысенку, В. Л. Яніну і інш., па пячатках дакументаў — Э. Рымшы, Г. Л. Харашкевіч, А. К. Цітову і інш.

Гл. таксама Беларуская сфрагістыка. Геральдыка

Зноскі

Літаратура  — С. 3—5.

Сфрагі́стыка //

 — Столб. 993—994. — 1024 столб. с илл. и карт., 8 л. карт и илл.

Спасылкі

Нумизматика и сфрагистика // Монеты и медали царской России, СССР — numar.ru