Віктар Іванавіч Анпілаў (, с. Белая Гліна, Краснадарскі край — , Умер Виктор Анпилов / ТАСС, 15.01.2018) — расійскі журналіст і палітычны дзеяч, старшыня руху «Працоўная Расія».
Біяграфія Скончыў факультэт журналістыкі МДУ. Валодаў іспанскай, партугальскай і англійскай мовамі. Працаваў у Гостэлерадыё СССР, уласным карэспандэнтам Гостэлерадыё ў Нікарагуа. У 1990 годзе выбраны ў Массавет, заснаваў газету «Молния». У 1992 заснаваў рух «Працоўная Расія». Быў адным з арганізатараў акцый пратэсту ў кастрычніку 1993 года, за гэта арыштаваны. Вызвалены па амністыі ў лютым 1994 года. Безпаспяхова ўдзельнічаў у выбарах у Дзярждуму ў 1995 і 1999 годзе.
Памёр у 2018 годзе ад інсульту пасля трох дзён у коме.
Спасылкі «Працоўная Расія»
Катэгорыя:Палітыкі Расіі Катэгорыя:Камуністы Расіі Катэгорыя:Журналісты паводле алфавіта Катэгорыя:Журналісты СССР Катэгорыя:Журналісты Расіі Катэгорыя:Журналісты XX стагоддзя Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Расіі Катэгорыя:Памерлі ад інсульту