Ятра́нка — рака ў Навагрудскім і Дзятлаўскім раёнах Гродзенскай вобласці Беларусі, правы прыток Моўчадзі (басейн Нёмана).

Гідраграфія Даўжыня ракі 31 км. Плошча вадазбору 208 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,4 м/км. Сярэдні расход вады ў вусці 1,33 м³/с. Пачынаецца каля вёскі Ярошычы. Упадае ў Моўчадзь на поўдні гарадскога пасёлка Наваельня Дзятлаўскага раёна. Вадазбор на паўднёва-заходніх схілах Навагрудскага ўзвышша. Прытокі — Мутніца (справа), Лапушанка.

На рацэ: вёска Ятра, сажалкі каля вёсак Круцілавічы і Стараельня.

Назва Паводле К. Бугі, адпачатная форма ідэнтычная літоўскаму гідроніму AitraKazimieras Būga. Aistiškosios kilmės Gudijos vietovardžiai // Tautos ir žodis. — 1923. — Т. 1. — С. 2š..

На думку А. Трубачова, назва ракі Ятранка была перанесена на паўночны захад з гідроніма Ятрань (прыток Сінюхі), які мае фракійскае паходжанне. Параўн. фракійская назва ракі Ieterus, Iatrus, ад *iē-tr- «хуткі, імклівы».О. Н. Трубачев. Названия рек Правобережной Украины. Москва, 1968. С. 209.

В. Лучык лічыць, што назвы рэк Ятранка і Ятрань звязаныя з украінскім дыялектным ятрити «кроватачыць», «выклікаць запаленне», дыялектным ятра «пачырваненне», беларускім раз'ятрыць, стараславянскім обѧтрити «распаліць» і азначаюць «рэчка, вада якой бурліць, набываючы каламутна-буры колер» (параўн. назвы з асновай Руд-).В. В. Лучик. Етимологічний словник топонімів України. Київ, 2014. С. 531.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Навагрудскага раёна Катэгорыя:Рэкі Дзятлаўскага раёна Катэгорыя:Прытокі Моўчадзі