Епі́скап, біскуп ( — «даглядальнік» і ) — найвышэйшы царкоўны іерарх у большасці хрысціянскіх цэркваў. Кіраўнік царкоўна-адміністрацыйнай адзінкі — епархіі ці яго памочнік (вікарый у праваслаўі, суфраган у каталіцтве). Епіскапы — кіраўнікі вялікіх епархій ці акругоў могуць насіць ганаровыя тытулы: архіепіскап, мітрапаліт, экзарх, патрыярх.
Паводле царкоўнай дагматыкі — носьбіт таінства святарства, толькі ён можа выконваюць хіратонію (пасвячэнне) дыяканаў і святароў. Палажэнне аб епіскапе вызначаецца ў кожнай царкве адпаведнымі канонамі. Епіскап мае спецыяльныя знакі годнасці і асаблівае адзенне. У яго тытул звычайна ўваходзіць назва горада, дзе знаходзіцца кафедра. Пасвячаюць у епіскапы пажыццёва, пазбаўляюць сану ў выключных выпадках. У шэрагу пратэстанцкіх аб’яднанняў, напрыклад, у лютэранстве, у пяцідзясятнікаў, некаторыя вышэйшыя асобы таксама называюцца епіскапамі, але ў іх гэта пасада не мае сакральнага сэнсу.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Царкоўныя чыны !