Месье 83 (Messier 83), або M83, таксама вядома як Паўднёвая круцёлка і NGC 5236 — спіральная галактыка з перамычкай, размешчаная прыкладна за 15 млн светлавых гадоў ад Сонечнай сістэмы на мяжы сузор’яў Гідры і Цэнтаўра. У ёй назіраюць .
Адна з бліжэйшых і яркіх спіральных галактык з перамычкай на зямным небе, якую можна разглядзець у бінокль. Назва «Паўднёвая круцёлка» паходзіць ад падабенства з галактыкай Круцёлка (M101).
Гісторыя вывучэння Галактыку выявіў французскі астраном Нікаля-Луі дэ Лакайль 23 лютага 1752 года, які назіраў яе з паўднёваафрыканскага Мыса Добрай Надзеі . Шарль Месье дадаў яе ў свой каталог туманных аб’ектаў (цяпер вядомы як Каталог Месье) у сакавіку 1781 года.
Напачатку XX стагоддзі ў адпаведнасці з тэорыяй замкнёнага Сусвету выказвалася экзатычнае меркаванне, што галактыка M83 гэта галактыка Андрамеды (M31), бачная са зваротнага боку праз усю сусветную прастору .
У 2005 годзе арбітальны тэлескоп GALEX зарэгістраваў вялікую колькасць нованароджаных зорак на знешніх межах M83 . У 2008 годзе тэлескоп выявіў яшчэ больш маладых зорак, якія, паводле агульнапрынятай мадэлі зоркаўтварэння, не павінны там быць у такой колькасці. Яны знаходзяцца на адлегласці 140 тысяч светлавых гадоў ад цэнтра галактыкі, у той час як папярочнік самай галактыкі не перавышае 40 тысяч светлавых гадоў.
У 2014 годзе астраномы выявілі чорную дзірку MQ1, якая сама па сабе лёгкая, але з вялікай інтэнсіўнасцю паглынае навакольную матэрыю.
У 2015 годзе з дапамогай арбітальных тэлескопаў «Хабл» і «Спітцэр» у галактыцы былі выяўлены два кандыдаты на зоркі тыпу . Гэтыя аб’екты ўяўляюць сабой вялізныя нестабільныя зоркі з масай больш за 100 мас Сонца.
Характарыстыкі Месье 83 — спіральная галактыка з перамычкай з . Яе ізафатальны дыяметр складае каля 36,24 кілапарсекі ( светлавых гадоў). Па марфалагічнай класіфікацыі , гэта галактыка тыпу SAB(s)c, дзе «SAB» пазначае спіраль са слабой , «(s)» паказвае на чыстую спіральную структуру без утварэння кальца, а «c» азначае слаба закручаныя рукавы. Недалёка ад M83 знаходзіцца пекулярная карлікавая галактыка NGC 5253, і яны, імаверна, узаемадзейнічаюць на працягу апошняга мільярда гадоў, што прывяло да зоркаўтварэнняў у іх цэнтральных абласцях.
Хуткасць зоркаўтварэння ў M83 вышэй уздоўж пярэдняга краю спіральных рукавоў, як і прадказвае . Праект НАСА Galaxy Evolution Explorer 16 красавіка 2008 года паведаміў пра выяўленне вялікай колькасці новых зорак на вонкавых ускраінах галактыкі — у 20 кілапарсек ад цэнтра. Да гэтага часу лічылася, што ў гэтых абласцях няма матэрыялу, неабходнага для зоркаўтварэння.
У галактыцы зарэгістравана шэсць звышновых зорак: SN 1923ATransient Name Server entry for SN 1923A. Праверана 8 ліпеня 2023., SN 1945BTransient Name Server entry for SN 1945B. Праверана 8 ліпеня 2023., SN 1950BTransient Name Server entry for SN 1950B. Праверана 8 ліпеня 2023., SN 1957DTransient Name Server entry for SN 1957D. Праверана 8 ліпеня 2023., SN 1968LTransient Name Server entry for SN 1968L. Праверана 8 ліпеня 2023. і SN 1983N (тып Ia)Transient Name Server entry for SN 1983N. Праверана 8 ліпеня 2023..
Акружэнне M83 — цэнтр адной з двух падгруп у размешчанай паблізу Млечнага шляху групе галактык Цэнтаўр A/M83. Цэнтр іншай падгрупы — Цэнтаўр А. Абедзве гэтыя групы часам вызначаюць як адну, а часам як дзве. Хаця галактыкі вакол Цэнтаўра A і галактыкі вакол M83 фізічна блізкія, аднак, абедзве падгрупы, здаецца, не рухаюцца адносна адна другой.
Гл. таксама Каталог Месье M83 (гурт) — электронны музычны гурт, названы ў гонар галактыкі.
Крыніцы
Спасылкі
на англійскай мове ESO Photo Release eso0136, An Infrared Portrait of the Barred Spiral Galaxy Messier 83 M83, SEDS Messier pages Spiral Galaxy Messier 83 at the astro-photography site of Takayuki Yoshida M83 The Southern Pinwheel X-rays Discovered From Young Supernova Remnant (SN 1957D)
Messier 83 (Southern Pinwheel Galaxy) at Constellation Guide
Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1752 годзе M83 Катэгорыя:Гідра (сузор’е) Катэгорыя:Спіральныя галактыкі з перамычкай