M51 (Messier 51, Месье 51, NGC 5194, галактыка Вадаварот) — спіральная галактыка ў сузор'і Гончых Псоў. Знаходзіцца на адлегласці 23 млн светлавых гадоў ад Зямлі. Дыяметр галактыкі складае каля 100 тысяч светлавых гадоў. Галактыка M 51 (таксама вядомая як Arp 85 і VV 1) складаецца з вялікай спіральнай галактыкі NGC 5194, на канцы аднаго з рукавоў якой знаходзіцца галактыка-кампаньён NGC 5195.

Галактыка была выяўленая Шарлем Месье 13 кастрычніка 1773 года.

Крыніцы

M51 Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1773 годзе Катэгорыя:Гончыя Псы (сузор’е) Катэгорыя:Спіральныя галактыкі