Мора Аблокаў () — месяцавае мора, размешчанае на бачным боку Месяца, на паўднёвы ўсход ад Акіяна Бур. Лічыцца, што басейн мора ўтварыўся ў Данектарскі перыяд, утварэнні навакол яго — у Раннеімбрыйскі перыяд. Само мора было затоплена лавай у Познеімбрыйскі перыяд. На захадзе мора размешчаны кратар Буліяльд, які ўтварыўся ў Эратасфенскі перыяд, на поўдні — кратар Пітат. Промні кратара Ціха перасякаюць мора з поўдня на паўночны захад. У паўднёвай частцы мора, паміж кратарамі Бірт і Табітай размешчаны тэктанічны скід Прамая Сцяна (Rupes Recta)Rupes Recta даўжынёй 125 км і вышынёй 240 м, які лёгка ўбачыць ў 60-міліметровы тэлескоп.

Мора Аблокаў было першым, здымкі якога былі атрыманы ў ходзе місіі Lunar Reconnaissance Orbiter.

Спасылкі

Gazetteer of Planetary Nomenclature Mare Nubium Дакладная фатаграфічная карта Мора Аблокаў