Дэ́ван () — востраў у Канадскім Арктычным архіпелагу, у складзе групы астравоў Каралевы Елізаветы. Частка тэрыторыі Канады.
Плошча вострава звыш 55 тыс. км². На ўсходзе — крышталічны масіў вышынёй да 1800 м (асобныя вяршыні), пакрыты ледзяной шапкай, цэнтральная частка — вапняковае плато вышынёй 250—600 м, на паўночным захадзе — сярэднегор’е вышынёй 360—540 м. Берагавая лінія звілістая, парэзаная залівамі і фіёрдамі. Месцамі — расліннасць арктычнай тундры.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Канадскі Арктычны архіпелаг Катэгорыя:Геаграфія Нунавута Катэгорыя:Незаселеныя астравы