Раён Брно-прыгарад () — адзін з 7 раёнаў Паўднёвамараўскага края Чэшскай Рэспублікі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Брно (у склад раёна не ўваходзіць). Плошча — 1 498,95 кв. км., насельніцтва складае 202 092 чалавека. У раёне налічваецца 187 муніцыпалітэтаў, з якіх 13 — гарады, 10 — мястэчкі.

Геаграфія Размешчаны на захадзе цэнтральнай часткі края. У рамках края мяжуе з раёнамі Бланска на поўначы, Вішкаў на ўсходзе, Бржэцлаў на паўднёвым усходзе, Знойма на паўднёвым захадзе і Брно-горад, які атачае з усіх бакоў. На захадзе і паўночным захадзе суседнічае з раёнамі Тршэбіч і Ждзяр-над-Сазаваў Высачынскага краі.

Гарады і насельніцтва Даныя на 2009 год:

ГорадНасельніцтваКуржым10 694Іванчыцы9 564Цішнаў8 596Шлапаніцы6 976Росіцы5 571Ославані4 684Модржыцы4 665Погаржэліцы4 600Збішаў3 930Жыдлахавіцы3 534Уезд-у-Брна3 172Райград2 961Дольні-Коўніцы2 599

Горад Погаржэліцы да 2007 года з’яўляўся часткай раёна Бржэцлаў.

УсягоЖанчынМужчын202 092 (100 %)101 830(50,39 %)100 262(49,61 %)

Сярэдняя шчыльнасць — 134,82 чал./км²; 35,40 % насельніцтва жыве ў гарадах.

Спасылкі Даныя МУС ЧР

Катэгорыя:Раёны Паўднёвамараўскага края