thumb|220px|Польскія салдаты Арміі Краёва у 1944 годзе Рух Супраціўлення — супраціўленне акупацыйным уладам на акупаваных Германіяй і яе саюзнікамі тэрыторыях у гады Другой сусветнай вайны, а таксама ўласна ў Германіі.
Прымала розныя формы: грамадзянскае непадпарадкаванне, прапаганда, сабатаж і дыверсіі на прадпрыемствах, дапамога беглым ваеннапалонным і збітым пілотам, узброенае супраціўленне. Найбольшы размах набыло ў СССР, Польшчы і Югаславіі, а з заходнееўрапейскіх краін — у Італіі. Асобныя атрады, разведвальна-дыверсійныя і арганізатарскія групы для дзеянняў на акупаванай тэрыторыі Еўропы ствараліся на тэрыторыі Вялікабрытаніі. Самы вядомы з такіх атрадаў у 1942 годзе здзейсніў замах на імперскага пратэктары Багеміі і Маравіі Р. Гейдрыха.
Міжнародны дзень руху супраціўлення адзначаецца 10 красавіка.
Вынікі руху Дзякуючы руху Супраціўлення, істотна паскорыўся разгром краін Восі. Таксама рух стаў яскравым прыкладам барацьбы супраць імперыялістычнай рэакцыі; знішчэння мірных жыхароў і іншых ваенных злачынстваў; за мір ва ўсім свеце.
Рух супраціўлення ў розных краінах
СССР Савецкія партызаны ў Вялікай Айчыннай вайне Украінская паўстанцкая армія Палеская сеч
Югаславія НВАЮ
Грэцыя ЭЛАС ЭККА ЭДЭС Рух Супраціўлення на Крыце
Албанія НВФ Балі Камбетар
Польшча Армія краёва (да 14 лютага 1942 года — Саюз узброенай барацьбы) Армія людова (да 1 студзеня 1944 года — Гвардыя людова) Нацыянальныя ўзброеныя сілы Сялянскія батальёны Яўрэйская баявая арганізацыя Яўрэйскі вайсковы саюз Канфедэрацыя народа Польская падпольная дзяржава Рабоча-сялянская баявая арганізацыя Саюз вызваленчай барацьбы Саюз Рабоча-сялянскіх саветаў «Молат і серп» Саюз сацыялістычнай моладзі «Спартакус» Таварыства сяброў СССР
Гл. таксама Рух Супраціўлення, Бельгія Рух Супраціўлення, Італія Рух Супраціўлення, Нідэрланды Рух Супраціўлення, Францыя Рух Супраціўлення, Германія Народна-вызваленчая армія Югаславіі Савецкія партызаны ў Вялікай Айчыннай вайне
Спасылкі Рух Супраціўлення