Юліус Вільгельм Рыхард Дэдэкінд (; , Браўншвайг - , там жа) — нямецкі матэматык, член Берлінскай АН (1880). Вучыўся ў Гауса і І. Дзірыхле ў Гётынгенскім універсітэце. Асноўныя працы Дэдэкінда адносяцца да тэорыі алгебраічных лікаў. Стварыў шэраг агульных канцэпцый, якія ляжаць у аснове сучаснай алгебры, у прыватнасці яму належыць сучаснае вызначэнне ідэалу. Дэдэкінд вядомы таксама як аўтар адной з першых сістэм строгага абгрунтавання тэорыі сапраўдных лікаў. Выдаў лекцыі па тэорыі лікаў, якія чытаў Дзірыхле, а таксама поўны збор твораў Б. Рымана.
Літаратура
Артыкулы па тэорыі лікаў
Катэгорыя:Алгебраісты Катэгорыя:Матэматыкі ў тэорыі лікаў Катэгорыя:Члены Французскай акадэміі навук Катэгорыя:Філосафы матэматыкі Катэгорыя:Пахаваныя ў Браўншвайгу Катэгорыя:Матэматыкі Германіі