Ружа мяккая (Rosa mollis) — від раслін сямейства РужавыяДикорастущие плоды и ягоды/Шапиро Д. К., Михайловская В. А., Манциводо Н. И.—2-е изд., перераб. и доп.—Мн.: Ураджай, 1981.—159 с., 16 л. ил..

Арэал

Асноўным напрамкам распаўсюджання з’яўляецца Скандынавія. Аддае перавагу сухім, багатым пажыўнымі рэчывамі, скалістым схілам, пашам і лясным узлескам.

У Беларусі сустракаецца па берагах рэк і сярод хмызнякоў, пераважна на поўдні краіны.

Апісанне

Слаба разгалінаваны вертыкальны куст вышынёй да 1,5 метра з прамымі галінамі, афарбаванымі ў чырванаваты колер і пакрытымі слабым шызаватым налётам. Галіны ўсаджаны тонкімі прамымі шыпамі. Лісточкі цёмна-ружовыя, аднолькавай даўжыні ці некалькі даўжэй чашалістікаў. Ружовыя кветкі да 5 см у дыяметры з зубчастымі на канцы пялёсткамі. Плады ярка-чырвоныя, з залозістымі шчацінкамі.

Цвіце ў чэрвені — ліпені. Падобны на від і можа ўтвараць з ім гібрыды.

Сінонімы Сінанімічныя назвы: Rosa cujavica Sprib., sensu auct. Rosa heldreichii Boiss. & Reut. Rosa kitaibelii borb. Rosa mollissima Boiss. Rosa villosa auct. Rosa villosa subsp. mollis (Sm.) R.Keller & Gams

Катэгорыя:Ружа Катэгорыя:Кусты Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1813 годзе Катэгорыя:Флора Еўразіі