PubChem — база даных хімічных злучэнняў і сумесяў, якая знаходзіцца ў грамадскім здабытку. Абслугоўваецца Нацыянальным цэнтрам біятэхналагічнай інфармацыі ЗША (NCBI), падраздзяленнем Нацыянальнай медыцынскай бібліятэкі ЗША, якая ў сваю чаргу з'яўляецца падраздзяленнем Нацыянальных Інстытутаў Здароўя ЗША (NIH). Больш за 80 розных баз даных уносяць свой унёсак у рост базы даных PubChem.
Катэгорыя:Хімічная наменклатура Катэгорыя:Базы даных у Інтэрнэце