Фо́кус (ад  — «ачаг») аптычнай (можа працаваць з іншымі відамі выпраменьвання) сістэмы — пункт, у якім перасякаюцца («факусуюцца») першапачаткова паралельныя промні пасля праходжання праз збіральную сістэму (або дзе перасякаюцца іх працягі, калі сістэма рассейвальная). Мноства фокусаў сістэмы вызначае яе факальную паверхню. Галоўны фокус сістэмы з’яўляецца скрыжаваннем яе галоўнай аптычнай восі і факальнай паверхні. У наш часГОСТ 7427-76. ГЕОМЕТРИЧЕСКАЯ ОПТИКА Термины, определения и буквенные обозначения, замест тэрміна галоўны фокус (пярэдні ці задні) выкарыстоўваюцца тэрміны задні фокус і пярэдні фокус.

Гл. таксама Лінза Рэфлектар

Катэгорыя:Хвалевая фізіка Катэгорыя:Оптыка