Грыгорый V (); свецкае імя Бруна Карынтыйскі (; 970/972 — ) — Папа Рымскі з 3 мая 996 па 18 лютага 999 года. Сын Атона I Вормскага, герцага Карынтыі, праўнук імператара Атона I Вялікага. Грыгорый V стаў пераемнікам Папы Яна XV ва ўзросце не старэй за 26 гадоў, да таго быў капеланам свайго блізкага сваяка, імператара Атона III, які і прадставіў кандыдатуру Бруна на папскі прастол. Грыгорый V быў першы ў гісторыі Рымскі Папа германскага паходжання. 21 мая 996 года ён каранаваў Атона III імператарскай каронай.

Літаратура

Катэгорыя:Капеланы Катэгорыя:Папы Рымскія Катэгорыя:Царкоўныя дзеячы X стагоддзя Катэгорыя:Салічная дынастыя