thumb|275px|Палац вялікіх герцагаў (1572-74) у горадзе Люксембург. Кіраўнікі Люксембурга цяпер носяць тытул вялікіх герцагаў. Замак Люксембург быў пабудаваны ў 963 годзе графам Зігфрыдам, але тытул граф Люксембурга ўпершыню з'явіўся ў крыніцах толькі ў актах Вільгельма I на мяжы XI і XII стагоддзяў.

Графы Люксембурга Ардэнскі дом 963 — 998: Зігфрыд (922—988), сын Вігерыка, граф Бідгау, пфальцграф Латарынгіі 998 — 1026: Генрых I (пам. 1026), сын папярэдняга, таксама герцаг Баварыі (Генрых V) з 1017 1026 — 1047: Генрых II (пам. 1047), пляменнік папярэдняга, сын Фрыдрыха (пам. 1019), графа Мозельгау, таксама герцаг Баварыі (Генрых VII) з 1042 1047 — 1057: Гілберт (Гізельберт) (1007—1059), брат папярэдняга 1057 — 1086: Конрад I (1040—1086), сын папярэдняга 1086 — 1096: Генрых III (пам. 1096), сын папярэдняга 1096 — 1128: Вільгельм I (1081—1131), брат папярэдняга 1128 — 1136: Конрад II (пам. 1136), сын папярэдняга

Пасля смерці Конрада II, які не пакінуў сыноў, графства, у якім права на спадчыну перадавалася толькі па мужчынскай лініі, вярнулася ў склад Свяшчэннай Рымскай імперыі. Імператар тады ж перадаў графства графу Намюра Генрыху, маці якога была дачкой Конрада I Люксембургскага.

Намюрскі дом 1136 — 1196: Генрых IV Сляпы (1112—1196), таксама граф Намюра, унук Конрада I, сын Готфрыда (Жафруа) I, графа Намюра, і Эрмезінды Люксембургскай

Гогенштаўфены Паколькі ў Генрыха не было сыноў, імператар перадаў графства Атону I, пфальцграфу Бургундыі. 1196—1197: Атон I (1170—1200), таксама пфальцграф Бургундыі з 1189 У 1197 годзе Атон адмовіўся ад Люксембурга на карысць дачкі Генрыха, Эрмезінды.

Намюрскі дом 1197—1247: Эрмезінда (1186—1247), дачка Генрыха V 1-ы муж: з 1196 Цібо I (1158—1214), граф Бара і Люксембурга 2-гі муж: з 1214 Валеран III (пам. 1226), герцаг Лімбурга і граф Люксембурга

Лімбургскі дом 150 px|right|thumb|Герб графаў Лімбурга і Люксембурга 1247 — 1281: Генрых V Бялявы (1216—1281), сын Валерана III і Эрмезінды 1281 — 1288: Генрых VI (1250—1288), сын папярэдняга 1288 — 1313: Генрых VII (1274—1313), сын папярэдняга, таксама кароль Германіі з 1308, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі з 1312 1313 — 1346: Іаан (Ян) Сляпы (1296—1346), сын папярэдняга, таксама кароль Чэхіі з 1311 1346 — 1353: Карл I (1316—1378), сын папярэдняга, таксама кароль Чэхіі з 1346, кароль Германіі (Карл IV) з 1346, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі з 1355

Герцагі Люксембурга У 1353 годзе Карл перадаў Люксембург свайму брату Венцэславу (Венцэлю), а ў 1354 годзе зрабіў Люксембург герцагствам.

Люксембургі 1353 — 1383: Венцэль I (1337—1383), брат папярэдняга, таксама герцаг Брабанта і Лімбурга з 1364 1383 — 1388: Венцэль II (1361—1419), пляменнік папярэдняга, сын імператара Карла IV, таксама кароль Чэхіі (1378—1419), рымскі кароль (1376—1400)

Пачынаючы з Венцэля II, герцагі Люксембурга перыядычна аддавалі яго пад заклад замежным прынцам. У выніку Люксембург перайшоў да герцагаў Бургундыі.

Тытулярныя герцагі Фактычныя кіраўнікі Люксембургі 1388—1419: Венцэль II 1419—1437: Жыгімонт (1368—1437), брат папярэдняга, таксама імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі, кароль Чэхіі і Венгрыі 1437—1442: Елізавета (1409—1442), дачка папярэдняга муж: з 1422 Альбрэхт II Габсбург, эрцгерцаг Аўстрыі, кароль Германіі, Чэхіі і Венгрыі Габсбургі 1442—1457: Ладзіслаў Постум (1440—1457), сын папярэдняга, кароль Чэхіі і Венгрыі 1457—1459: Ганна Габсбург (1432—1462), сястра папярэдняга муж: Вільгельм II (1425—1482), герцаг Люксембурга, ландграф Цюрынгіі (Вільгельм III). У 1459 годзе саступіў правы на Люксембург каралю Францыі Валуа 1459—1461: Карл VII (1403—1461), кароль Францыі 1461—1461: Людовік XI (1423—1483), кароль Францыі, сын папярэдняга. Саступіў правы на Люксембург герцагу Бургундыі Філіпу Добраму ў знак удзячнасці за дапамогу, якую той аказаў яму ў перыяд, калі Людовік быў дафінам. Люксембургі 1388—1402: Ёст (1351—1411), пляменнік Карла IV, таксама маркграф Маравіі і Брандэнбурга, антыкароль Германіі з 1410 Валуа, Арлеанская галіна 1402—1407: Людовік I (1372—1407), таксама герцаг Арлеанскі Люксембургі 1407—1411: Ёст (другі раз) 1411—1443: Елізавета фон Гёрліц (1390—1451), пляменніца Венцэля II і Жыгімонта, дачка Іаана фон Гёрліц. Для выплаты абавязкаў прадала Люксембург герцагу Бургундыі Філіпу III Добраму Валуа, Малодшы Бургундскі дом 1444—1467: Філіп Добры (1396—1467), герцаг Бургундыі (Філіп III) з 1419

Люксембург у складзе Бургундскай дзяржавы Валуа, Малодшы Бургундскі дом 1444—1467: Філіп I Добры (1396—1467), герцаг Бургундыі (Філіп III), граф Бургундыі і Артуа з 1419, маркграф Намюра з 1429, герцаг Брабанта і Лімбурга з 1430, граф Генегау, Галандыі і Зеландыі з 1432, герцаг Люксембурга з 1443, сын Жана I 1467—1477: Карл Смелы (1433—1477), герцаг Бургундыі, Брабанта, Лімбурга, Люксембурга, граф Бургундыі, Артуа, Генегау, Галандыі, Зеландыі, маркграф Намюра з 1467, герцаг Гелдэрна c 1473, сын Філіпа III 1477—1482: Марыя (1457—1482), герцагіня Бургундыі, Брабанта, Лімбурга, Люксембурга, Гелдэрна, графіня Бургундыі, Артуа, Генегау, Галандыі, Зеландыі, маркграфіня Намюра, дачка Карла I муж: імператар Максіміліян I

Люксембург у складзе Іспанскіх Нідэрландаў Габсбургі 1477—1482: Максіміліян I (1459—1519), імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі з 1486, эрцгерцаг Аўстрыі, герцаг Штырыі, Карынтыі і Крайны (1493—1519), муж Марыі Бургундскай 1482—1506: Філіп II Прыгожы (1478—1506), кароль Кастыліі з 1504 (Філіп I), герцаг Бургундыі і інш. з 1482, сын Максіміліяна I і Марыі Бургундскай 1506—1555: Карл II (1500—1558), імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі (Карл V) 1519—1555, кароль Іспаніі (Карл I) 1516—1556, эрцгерцаг Аўстрыі, герцаг Штырыі, Карынтыі і Крайны, граф Ціроля 1519—1521, герцаг Бургундыі і інш. 1506—1555, сын Філіпа I 1555—1598: Філіп III (1527—1598), кароль Іспаніі (Філіп II) з 1556, кароль Партугаліі, герцаг Бургундыі і інш. з 1555, сын імператара Карла V 1598—1621: Ізабела Клара Яўгенія (1566—1633), герцагіня Брабанта, Лімбурга, Гелдэрна і Люксембурга, графіня Бургундыі, Артуа, Генегау, маркграфіня Намюра з 1598, дачка караля Філіпа II 1598—1621: Альбрэхт Аўстрыйскі (1559—1621), муж Ізабелы; 1621—1665: Філіп IV (1605—1598), кароль Іспаніі (Філіп IV), герцаг Брабанта і інш. з 1621, кароль Партугаліі 1621—1640, унук караля Філіпа II 1665—1700: Карл III (1661—1700), кароль Іспаніі (Карл II), герцаг Брабанта і інш., сын караля Філіпа IV

Падчас Вайны за іспанскую спадчыну 1701—1714 года за Люксембург у шэрагу іншых нідэрландскіх уладанняў Габсбургаў спрачаліся Філіп Анжуйскі (будучы Філіп V Іспанскі) і Карл Аўстрыйскі (будучы імператар Карл VI). У выніку ў 1713 годзе герцагства апынулася ў руках Карла.

1713—1740: Карл IV (1685—1740), імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі (Карл VI) 1740—1780: Марыя-Тэрэзія (1717—1780), імператрыца Свяшчэннай Рымскай імперыі, дачка папярэдняга муж: Франц I Стэфан Латарынгскі (1708—1765), імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі

Габсбургска-Латарынгскі дом 1780—1790: Іосіф (1741—1790), імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі (Іосіф II), сын Марыі Тэрэзіі і Франца I 1780—1790: Леапольд (1747—1792), вялікі герцаг Тасканскі, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі (Леапольд II), брат папярэдняга 1792—1794: Франц (1768—1835), апошні імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі і першы аўстрыйскі імператар, сын папярэдняга

Ў 1794—1813 годзе Люксембург быў акупаваны Францыяй.

Асабістая унія з Нідэрландскім каралеўствам Па выніках Венскага кангрэса у 1815 годзе Люксембург атрымаў статус Вялікага герцагства і быў перададзены каралю Нідэрландаў Вілему I. Аранская дынастыя 1815—1840: Вільгельм I (1772—1843), кароль Нідэрландаў (Вілем I) 1840—1849: Вільгельм II (1792—1849), кароль Нідэрландаў (Вілем II), сын папярэдняга 1849—1890: Вільгельм III (1817—1890), кароль Нідэрландаў (Вілем III), сын папярэдняга

Вялікія герцагі Люксембурга

Вілем III пакінуў толькі дачку, якая атрымала ў спадчыну каралеўства Нідэрланды. Але, паколькі ў Люксембургу права на спадчыну перадавалася толькі па мужчынскай лініі, то герцагам стаў бліжэйшы сваяк па мужчынскай лініі, якім быў герцаг Насау Адольф. Дом Насау-Вейльбург 1890—1905: Адольф (1817—1905), герцаг Насау 1905—1912: Вільгельм IV (1852—1912), сын папярэдняга 1912—1919: Марыя Адэлаіда (1894—1924), дачка папярэдняга 1919—1964: Шарлота (1896—1985), сястра папярэдняй муж Фелікс Бурбон-Пармскі (1893—1970)

Пармскія Бурбоны 1964—2000: Жан (1921—2019), сын Шарлоты і Фелікса з 2000: Анры (нар. 1955), сын папярэдняга

Гл. таксама Замак Берг Спіс прэм'ер-міністраў Люксембурга

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Спісы кіраўнікоў Еўропы Катэгорыя:Спісы:Люксембург