Каістр () — у грэчаскай міфалогіі рачны бог. Храм герояў Каістрыя і Асія знаходзіўся побач з Нісай і мясцовасцю Цытрына ў ІонііСтрабон. Геаграфія XIV 1, 45 (стар.650).
Паводле Сервія, Ахіл закахаўся ў забітую ім амазонку Пенфесілею, авалодаў ёй, і яна нарадзіла ад яго сына Каістра.Сервій. Каментарый да «Энеіды» Вергілія. XI. 661. Паводле Паўсанія, рака Каістр — бацька Эфеса, эпаніма горадаПаўсаній. Апісанне Элады VII 2, 8. У Аскалоне Каістр ажаніўся з Дэркето, у іх нарадзілася СемірамідаВялікі Этымалогік, пад словам Κάϋστρος (цыт. паводле: Лексікон Рошэра) (у іншых крыніцах бацькам Семіраміды названы нейкі сірыец).
Лексікон Рошэра. Т.2. Стб. 1008—1009.
Катэгорыя:Рачныя багі Катэгорыя:Старажытнагрэчаскія багі Катэгорыя:Малая Азія ў старажытнагрэчаскай міфалогіі Катэгорыя:Багі паводле алфавіта