Дупля́нка, млечнік звычайны, глады́ш (Lactarius trivialis) — шапкавы базідыяльны грыб роду Млечнік сямейства Сыраежкавыя. Ядомы.
Шапка грыба дыяметрам 5—15 см, гладкая, бліскучая, пры вільготным надвор'і становіцца слізкай. У маладых грыбоў шапка пукатая, потым пляската-ўвагнутая, з апушаным краем. Колер верхняга краю шапкі зменлівы, брудна-шараватая з вохрыста-ружаватым або фіялетавым адценнем. Мякаць ломкая, амаль белая, з фіялетава-шэрым адценнем пад скуркай, потым бураватая. Млечны сок едкі, белы, на паветры злёгку зелянее. Пах амаль адсутнічае.
Пласцінкі прырослыя або слабазыходныя, жаўтаватыя. З узростам становяцца ружавата-крэмавымі і на іх з'яўляюцца жаўтаватыя плямы. Споры амаль шарападобныя, светла-жоўтага колеру.
Ножка глыба цыліндрычная, таўшчынёй 1—3 см і даўжынёй 6—7 см, гладкая, з пустатой усярэдзіне. Ножка крыху святлей за шапку.
Млечнік звычайны пашыраны ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы. Расце адзіночна і групамі ў вільготных хвойных лясах, на ўскрайках балот сярод імху.
Літаратура
Спасылкі Постановление Министерства здравоохранения РБ 12.04.2013 № 27 Об утверждении Санитарных норм и правил «Санитарно-эпидемиологические требования для организаций, осуществляющих заготовку, переработку и продажу грибов» Lactarius trivialis, млечник обыкновенный
Катэгорыя:Млечнік Катэгорыя:Ядомыя грыбы Катэгорыя:Грыбы Еўразіі Катэгорыя:Грыбы Паўночнай Амерыкі