Рода () — персанаж старажытнагрэчаскай міфалогіі. Паводле Геродара і Герофіла — дачка Пасейдона і Амфітрыты. Паводле Дыядора — дачка Пасейдона і сястры тэльхінаў ГалііДыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка V 55, 4 . Паводле Піндара — дачка Афрадыты Піндар. Алімпійскія песні VII 13 . Эпіменід выводзіць яе радавод ад АкіянаЭпіменід, фр.21 Якобі.
Жонка ГеліясаАвідзій. Метамарфозы IV 204; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 4, 6. Геліяс закахаўся ў яе, назваў яе імем востраў і прымусіў знікнуць воды, якія разліліся ў выніку патопу. У іх было сем сыноў-геліядаў (Охім, Керкаф, Макар, Актый (ці Актын), Тэнаг, Трыяп і Кандал) і дачка ЭлектрыёнаДыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка V 56, 5. Паводле адной з версій, Рода таксама маці КіркіГесіёд, фр.351 М.-У..
Катэгорыя:Гераіні старажытнагрэчаскіх міфаў Катэгорыя:Міфы астравоў Эгейскага мора