Тэна́г () — персанаж старажытнагрэчаскай міфалогіі, сын Геліяса і РодыДыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка V 56, 5, меў шэсць братоў і адну сястру (паводле Гесіёда — дзве сястры). Чатыры яго браты (Актый, Трыяп, Макарый (Макар) і Кандал) забілі яго з зайздрасці, бо Тэнаг быў больш за іх адораны ў астралогііДыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка V 56; 57.
Калі злачынства было раскрыта, усе, хто браў удзел у забойстве, беглі з Родаса. Макарый — на Лесбас, Кандал — на Кос, Трыяп — у Карыю, а Актый — у Егіпет, дзе заснаваў горад Геліёпаль, які назваў у гонар свайго бацькі.
Іншыя браты (Охім і Керкаф), не прымалі ўдзелу ў забойстве, таму засталіся на Родасе.
Катэгорыя:Героі старажытнагрэчаскіх міфаў Катэгорыя:Міфы астравоў Эгейскага мора