Леані́д Алякса́ндравіч Карэ́йша (, — , ) — савецкі нейрахірург.

Біяграфія Нарадзіўся ў г. Віцебску Віцебскай губерні. Скончыў медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта (1919). Доктар медыцынскіх навук (1939). Старшыня Маскоўскага таварыства нейрахірургаў, заслужаны дзеяч навукі РСФСР. Член ВКП (б) (з 1942). Хірург, супрацоўнік кафедры 2-га Маскоўскага медыцынскага інстытута, Медыка-біялагічнага інстытута Наркамздрава РСФСР (1920-я). Затым заг. хірургічным і фізіялагічным сектарамі ў Інстытуце нейрахірургіі імя Бурдэнкі АМН СССР (з 1933). Арганізатар клінікі нейрахірургіі пры Кіеўскім псіханеўралагічным інстытуце (1939—1941). У далейшым заг. кафедры хірургіі Томскага медыцынскага інстытута (1941—1942), прафесар 1-га Маскоўскага медыцынскага інстытута (1943—1946), затым зноў у Інстытуце нейрахірургіі.

Спасылкі Лихтерман Л. Б. Нейрохирург-экспериментатор // Медицинская газета, 2011. — № 63 (19 августа).

Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Медыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Выпускнікі медыцынскага факультэта МДУ