Гіга́нт:

Гігант — адушаўлёны ці неадушаўлёны аб'ект, які мае вялікія памеры. Гіганты — міфалагічныя істоты, дзікія, велічэзныя і роднасныя багам істоты. Гігант — фільм 1956 года, рэжысёр Джордж Стывенс, прэмія «Оскар». Гігант — паўднёвакарэйскі драматычны серыял 2010 года. Гігант, дырыжабль — найбуйнейшы дырыжабль, пабудаваны ў Расіі.

Астраномія Гігант, астраномія — тып зорак са значна большым радыусам і высокай свяцільнасцю, чым у зорак галоўнай паслядоўнасці. Чырвоны гігант — катэгорыя зорак позніх спектральных класаў з высокай свяцільнасцю і працяглымі абалонкамі. Блакітны гігант — катэгорыя зорак спектральнага класа O ці B. Звышгігант — адны з самых масіўных зорак. Гіпергігант — самыя магутныя, самыя цяжкія, самыя зыркія і адначасова самыя рэдкія звышгіганты. Субгігант — былая зорка галоўнай паслядоўнасці, у ядры якой вычарпалася вадароднае паліва. Планеталогія: Газавы гігант — планета, якая мае значную долю газу ў сваім складзе (галоўным чынам вадароду і гелію). Водны гігант — клас экзапланет.