Гі́гін () — імя шэрагу рымскіх дзеячаў культуры, а таксама прозвішча.
Імя Гігін — Папа Рымскі з 136 па 140, святы. Гай Юлій Гігін — рымскі пісьменнік эпохі Актавіяна Аўгуста; лічыцца аўтарам сачынення «De Astronomia» і зборніка «Fabulae». Гігін Граматык («Каморнік») — рымскі пісьменнік эпохі імператара Траяна.
Прозвішча Вадзім Францавіч Гігін (нар. 1977) — беларускі гісторык, палітолаг і публіцыст.
Паходжанне беларускіх прозвішчаў з коранем «Гіг-» Паводле даследчыка беларускай антрапаніміі М. Бірылы, прозвішчы з коранем «Гіг-» (Гіга, Гігевіч, Гігель, Гігола) ёсць балцкай антрапанімічнай спадчынай — менавіта прозвішча «Гігель» паходзіць ад балцка-літоўскага «Гігеліс», а «Гігола» — ад «Гігуоліс»М. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. — Мінск: Навука і тэхніка, 1969. — С. 108.. «Слоўнік літоўскіх прозвішчаў» называе такія прозвішчы, як Giga, Gigas, Gigis, Gigelis, GiguolisA. Vanagas. Lietuvių pavardžių žodynas. — Vilnius: Mokslas, 1985. — С. 422.. Ад адпаведных антрапонімаў паходзяць заходнелітоўскія (жамойцкія) тапонімы, у дакументах XVI ст. засведчаныя ў форме «Гігішкі», «Гігойці»И. Я. Спрогис. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. — С. 73. (< Gigiškės, Gigaičiai).
Іншае Гігін — кратар на Месяцы, названы ў гонар Гая Юлія Гігіна.
Крыніцы