Аляксандр Янай () (125—76 да н. э.Ад Саламона да арабскага ўварвання) — іўдзейскі цар з дынастыі Хасманеяў. Сын Іаана Гіркана. Калі да ўлады прыйшоў яго брат Арыстабул, Аляксандра пасадзілі ў турму. Пасля смерці Арыстабула ён не толькі быў вызвалены, але ажаніўся з Саламеяй (удавой памерлага брата) і ўзышоў у 103 г. да н.э. на прастол.
У перыяд яго кіравання Іўдзея усталявала гегемонію над усёй тэрыторыяй старажытных Ізраільскіх земляў, у тым ліку ў 99 г. да н.э. была заваявана ГазаАрхеолагі рассоўваюць межы царства Хасманеяў . Ва ўнутранай палітыцы Аляксандр абапіраўся на садукеяў, чым выклікаў незадаволенасць і паўстанне фарысеяў, якое, зрэшты, было жорстка падушана з дапамогай замежных наймітаўХасманейская дынастыя і мудрацы. У гэтай грамадзянскай вайне загінула больш за 50 тысяч яўрэяў.
Янай памёр у 76 годзе да н.э. падчас паходу ў Іарданію. Пасля яго краінай на працягу 9 гадоў кіравала яго ўдава.
Спасылкі Аляксандр Янай
Катэгорыя:Хасманеі Катэгорыя:Цары іўдзейскія