Дарый Пантыйскі — кіраўнік Пантыйскага царства ў 39-37 гадах да н.э.
Дарый быў сынам пантыйскага цара Фарнака II і сарматкіMayor, The Poison King: the life and legend of Mithradates, Rome’s deadliest enemy p. 362.. У яго была сястра Дынамія і брат Аршак p. 2.. Яго дзедам быў знакаміты пантыйскі цар Мітрыдат VI Еўпатар.
Па словах СтрабонаСтрабон. Геаграфія. XII. III. 38., Дарый і Аршак удзельнічалі ў прыгнечанні мецяжу нейкага Аршака, дзе яго абложвалі баспорскі цар Палеман I і Лікамед Каманскі. Пасля ўзяцця крэпасці мяцежнік быў трапіў у палон і быў пакараны смерцю. Дарый быў прызначаны пантыйскім царом рымскім трыумвірам Маркам Антоніем у 39 годзе да н.э. Яго валадаранне было недоўгачасовым. Дарый сканаў у 37 годзе да н.э. Яго брат Аршак, які стаў яго пераемнікам, кіраваў да канца года і таксама памёр. Тады Марк Антоній прызначыў Палемана I царом Понта.
Літаратура A. Mayor, The Poison King: the life and legend of Mithradates, Rome’s deadliest enemy, Princeton University Press, 2009 The Dynastic History of the Hellenistic Monarchies of Asia Minor According to Chronography of George Synkellos by Oleg L. Gabelko
Катэгорыя:Цары пантыйскія