Ску́мпія (Cotinus) — род лістападных кветкавых раслін сямейства Сумахавыя (Анакардыевыя). Распаўсюджаны ў Паўночнай Амерыцы, Паўднёвай Еўропе і Паўднёвай Азіі.

Батанічнае апісанне

Лістападныя дрэвы або кусты вышынёй да 5—12 м з шарападобнай кронай. Лісце простае, чаргаванае, суцэльнае, шызаватага колеру. Кветкі дробныя, жаўтавата-белыя або зеленаватыя ў рыхлых канцавых мяцёлках з недаразвітымі кветкамі на падоўжных кветаножках, пакрытых чырванаватымі або зеленаватымі валаскамі. Плод — сухая касцянка.

Растуць на сухіх камяністых і мелавых схілах сярод хмызняку, часам у дубовых і хваёвых лясах.

Выкарыстанне Дэкаратыўныя і тэхнічныя расліны. Вырошчваюць у ахоўных палосах. З лісця атрымліваюць таніны і іх вытворныя. Драўніна (жаўтавата-зялёнага колеру) выкарыстоўваецца для дэкаратыўнага аздаблення. Таксама са скумпій атрымліваюць фарбавальнік фізегін, выкарыстоўваемы для афарбоўкі воўны, шоўку, скур, драўніны.

Літаратура

Спасылкі

Скумпия, или кустарник в парике

Катэгорыя:Сумахавыя