Парасонакветныя (Apiales) — парадак двухдольных раслін, уключаных у групу эвастэрыды II па сістэме класіфікацыі APG II.
Апісанне Лісце без прылісткаў.
Кветкі дробныя, сабраны ў большасці выпадкаў (у сямейства Парасонавыя) у парасонікі, ці (у сямейства Араліевыя) у шчыткі. Сама кветка правільная, двухполая, з пяцічленнымі ці чатырохчленнымі кругамі, калякветнік надпесцікавы: чашалісцікі вельмі дробныя, у выглядзе зубчыкаў; вяночак свабоднапялёсткавы, у пупышкаскладанні створкавы; тычачкі (5 ці 4) у адным крузе, песцік адзін, складаецца з 5 ці 2 пладалісцікаў; завязь ніжняя, а слупкі свабодныя; вакол асновы слупкоў развіваецца надпесцікавы нектарнікавы дыск.
Колькасць гнёздаў у завязі роўная колькасці пладалісцікаў; у кожным гняздзе знаходзіцца па адной вісячай адваротнай семязавязі. Насенне з вялікім бялком (эндаспермам); зародак невялікі, прамы.
Класіфікацыя Паводле сістэме APG III у парадак уключаны 7 сямействаў:
Філагенія
Спасылкі
Катэгорыя:Двухдольныя Катэгорыя:Парадкі раслін