Руска-турэцкая вайна 1828—1829 гадоў — ваенны канфлікт паміж Расійскай і Асманскай імперыяй, распачаты ў красавіку 1828 года з прычыны таго, што Порта пасля Наварынскай бітвы (кастрычнік 1827 года) у парушэнне Акерманскай канвенцыі закрыла праліў Басфор.

У шырэйшым кантэксце, гэта вайна стала следствам барацьбы паміж вялікімі дзяржавамі, выкліканай грэчаскай вайной за незалежнасць (1821—1830) ад Асманскай імперыі. Падчас вайны рускія войскі здзейснілі шэраг паходаў у Балгарыю, на Каўказ і на паўночны ўсход Анатоліі, пасля чаго Порта запрасіла міру.

Літаратура

Мерников А. Г., Спектор А. А. Всемирная история войн. — Минск., 2005.

Спасылкі

*