Маргарыта Французская (; — ) — французская прынцэса, дачка караля Францыска I, прадстаўніца дынастыі Валуа, герцагіня Берыйская з 1550 года, жонка герцага Савойскага Эмануіла Філіберта з 1559 года.
Паходжанне Маргарыта Французская нарадзілася 5 чэрвеня 1523 года ў замку гарадка Сен-Жэрмен-ан-Ле недалёка ад Парыжа. Яна была малодшай з сямі дзяцей караля Францыі Францыска I і яго жонкі Клод. Маці дзяўчынкі памерла, калі ёй быў усяго год.
Пазней Маргарыта была вельмі блізкая са сваёй цёткай Маргарытай Наварскай і жонкай старэйшага брата, Генрыха, Кацярынай Медычы.
У 1550 годзе Маргарыце быў падараваны тытул герцагіні Берыйскай.
Дынастычныя планы У канцы 1538 года Францыск I і імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Карл V прыйшлі да рашэння аб шлюбе сына Карла — Філіпа і дачкі Францыска — Маргарыты. Але дамоўленасць нядоўга заставалася ў сіле, і шлюб быў скасаваны.
Пасля, трэцяй жонкай Філіпа стала пляменніца Маргарыты, дачка яе брата Генрыха, Елізавета Валуа.
Шлюб і дзеці Шлюб Маргарыты адбыўся толькі праз 20 гадоў. У 1559 годзе яна абвянчалася з герцагам Савойскім Эмануілам Філібертам. Нявесце ў той час было трыццаць шэсць гадоў, жаніху — трыццаць адзін.
Праз тры гады пасля вяселля нарадзілася іх адзінае дзіця — сын, якога назвалі Карл Эмануіл.
У 1585 годзе Карл Эмануіл ажаніўся з Каталінай Аўстрыйскай, дачкой Філіпа II Іспанскага і Елізаветы Валуа. У гэтым шлюбе нарадзілася 10 дзяцей.
Тытулы
Гл. таксама Герцагства Берыйскае Ката-Камбрэзійскі мір Савойская дынастыя
Катэгорыя:Валуа Катэгорыя:Савойская дынастыя Катэгорыя:Французскія прынцэсы Катэгорыя:Мужы і жонкі манархаў XVI стагоддзя