Па́рная ры́фма — рыфма, якая спалучае два суседнія вершаваныя радкі. Парная рыфма выкарыстоўваецца звычайна ў строфах, напісаных двухрадкоўямі, а таксама ў чатырох-, шасці- і васьмі- радковых строфах. Калі паглыне мяне шлях няблізкі У край курганаў і абеліскаў, Або навала дыхне над домам, — Сустрэну громам. А звянуць травы, асмягнуць вусны, — Дажджом вярнуся. (М. Лужанін «Вярнуся ветрам»)

Літаратура

Катэгорыя:Рыфма і фоніка