Пе́тру Гро́за (; 7 снежня 1884 — 7 студзеня 1958) — румынскі палітык, актыўны антыфашыст, кіраўнік першага дэмакратычнага ўрада пасля Другой сусветнай вайны, сімпатызаваў камуністычнаму руху.
Біяграфія
Атрымаў адукацыю ва ўніверсітэтах Лейпцыга і Берліна, потым вывучаў права ў Будапешцкім ўніверсітэце.
Добра адукаваны доктар Петру Гроза быў буйным памешчыкам і ўладальнікам вялікага стану, аднак, у сталым узросце ён адмовіўся ад падтрымкі ўрада Румыніі і свайго стану і ўзначаліў найбуйнейшую ў краіне сялянскую арганізацыю «Фронт земляробаў».
Палітычную дзейнасць пачаў членам Саюза румынскай моладзі, якая змагалася за аддзяленне Трансільваніі ад Аўстра-Венгрыі і аб’яднанне яе з Румыніяй. У 1918 годзе быў абраны дэпутатам Устаноўчага сходу Трансільваніі. З 1920 па 1927 год пяць разоў выбіраўся дэпутатам румынскага парламента ад Народнай партыі, займаў міністэрскія пасады. У 1927 годзе выйшаў з Народнай партыі і пазней узначаліў створаны ў 1933 годзе Фронт земляробаў. У 1942 годзе быў пасаджаны ў турму, адкуль быў вызвалены напачатку 1944 года Падчас Другой сусветнай вайны змагаўся супраць фашысцкага рэжыму ў Румыніі, а пасля перамогі стаў прэм’ер-міністрам «кааліцыйнага ўрада» Румыніі ў 1945—1952 гадах.
У чэрвені 1952 года Петру Гроза быў абраны старшынёй Дзяржаўнага савета Румыніі, 18 сакавіка 1957 года быў другі раз пераабраны на гэту пасаду.
Нягледзячы на прыхільнасць да ідэй камунізму, у партыю так і не ўступіў.
Пасля смерці Грозы яго імем быў названы горад Штэй, які насіў гэту назву да 1996 года.
Крыніцы
Літаратура Феодосий Видрашку. «Петру Гроза». Серия «Жизнь замечательных людей». — М., Молодая гвардия, 1976.
Катэгорыя:Прэзідэнты Румыніі Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Румыніі