Каўчэ́г Запаве́ту, ці Каўчэг Адкрыцця (Сведчання) (, арон а-брыт, таксама , арон а-эдут) — паводле Бібліі — найвялікшая святыня яўрэйскага народаКовчег Завета // Энциклопедия «Религия»: каўчэг, у якім захоўваліся каменныя Скрыжалі Запавету з Дзесяццю запаведзямі (), а таксама, паводле Паслання да Яўрэяў, пасудзіна з маннай і кій Аарона (). Каўчэг, паводле Торы, з’яўляўся сімвалам саюза Бога з народам Ізраіля і служыў сведчаннем прысутнасці Бога ў яго асяроддзі (, ).
Каўчэг Запавету носіць у Бібліі таксама і іншыя назвы: Каўчэг Усявышняга, Каўчэг Бога Ізраіля, Каўчэг Запавету Божага, Каўчэг Магутнасці, — і толькі аднойчы Каўчэг Запавету названы арон а-кадэш (, Каўчэг Святыні). Аднак часта яго завуць проста а-арон — Каўчэг.
У царкоўнаславянскай Бібліі для абазначэння Каўчэга Запавету выкарыстоўваецца грэчаскае слова «ківот» (GRKWH:He.9:4, Rev.11:19, «каўчэг запавету», ад , «куфар»), тым самым адрозніваючы яго, як і ў арыгінальным тэксце, ад Ноева каўчэга (а таксама кошыка, у які было пакладзена немаўля Майсей).
Паводле Бібліі, у часы Зыходу яўрэяў з Егіпта Каўчэг размяшчаўся ў Святая святых Скініі сходу (паходнага храма), затым — у Святая святых Іерусалімскага храма.
Спасылкі
«Ark of the Covenant». Jewish Encyclopedia. «Ark of the Covenant». The Catholic Encyclopedia, Volume I.
Катэгорыя:Яўрэйскі Храм
Катэгорыя:Іўдаізм Катэгорыя:Ісламскія рэліквіі Катэгорыя:Хрысціянства Катэгорыя:Майсей Катэгорыя:Цар Саламон Катэгорыя:Яўрэйскія абрадавыя рэчы