Палац Незалежнасці — палац у Мінску. Размешчаны на праспекце Пераможцаў, побач з выставачным цэнтрам «БелЭкспа» і Плошчай Дзяржаўнага Сцяга, каля Парку Перамогі.
Па словах прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, Палац Незалежнасці ў комплексе з плошчай Дзяржаўнага Сцяга канчаткова падкрэслівае непахіснасць беларускай дзяржаўнасці і незалежнасціhttp://www.interfax.by/news/belarus/129663 Лукашэнка: адкрыццё плошчы Дзяржаўнага сцяга стане пунктам у спрэчках пра незалежнасць. У Палацы будуць праходзіць асноўныя дзяржаўныя мерапрыемствы, пачынаючы ад уручэння замежнымі пасламі даверчых грамат і сканчаючы нарадамі глаў дзяржаў, якія прыязджаюць у РэспублікуЛукашэнка: Беларусь прыступае да рэалізацыі перспектыўнага нацыянальнага праекта па стварэнні дзяржаўнага арэнднага жылля.
Агульная плошча Палаца Незалежнасці складае каля 50 тысяч квадратных метраў. У ім налічваецца некалькі соцень памяшканняў.
24 кастрычніка 2013 года ў Палацы Незалежнасці было праведзена паседжанне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні глаў дзяржаў, а 25 кастрычніка — паседжанне Савета глаў дзяржаў СНД.
Прызначэнне Палац Незалежнасці прызначаны для правядзення важнейшых і значных для дзяржавы мерапрыемстваў, сустрэч дэлегацый замежных дзяржаў, ушаноўвання шматдзетных бацькоў, прыёму у піянеры дзяцей з усёй краіныhttp://zviazda.by/2013/10/19174.html. А. Лукашэнка адзначыў, што будынак не з’яўляецца рэзідэнцыяй і ў Палацы толькі адзін рабочы кабінет для кіраўніка дзяржавы. У Палацы будуць выстаўляцца падарункі кіраўніку дзяржавы. Таксама А. Лукашэнка заявіў, што Палац будзе адкрыты для наведвання. Нягледзячы на гэта, пасля ўзвядзення будынка, ён быў узяты пад узмоцненую ахову і быў закрыты для наведвання«Добро пожаловать» во Дворец Независимости, или Посторонним вход воспрещен .
Фінансаванне будаўніцтва Будаўніцтва Палаца Незалежнасці завяршалася ў абвешчаны ў Беларусі «Год эканоміі». З-за гэтага Палац стаў аб’ектам жорсткай крытыкі, аднак, як запэўніў прэзідэнт Беларусі А. Лукашэнка, на будаўніцтва не было выдаткавана «ні аднаго рубля» з дзяржаўнага бюджэту, але не назваў крыніц фінансавання. Паводле незалежных СМІ, словы кіраўніка дзяржавы не адпавядаюць рэчаіснасціhttp://nashaniva.by/?c=ar&i=116619http://news.tut.by/politics/371189.html Калиникина С. Сказочник — nv-online.info, 19 кастрычніка 2013, 20:05http://www.kp.by/daily/26153.3/3041159/. Так, паводле ўказаў прэзідэнта № 75 ад 17.01.2012 і № 126 ад 14.03.2013 з рэспубліканскага бюджэту на будаўніцтва Палаца Незалежнасці было вылучана каля 135 мільёнаў долараў. Пазней таксама стала вядома, што дадатковыя сродкі на будоўлю вылучаў таксама МінгарвыканкамАрхитектор Дворца Независимости: это обычное административное здание .
Будаўніцтва Будаўніцтва пачата летам 2011 года, падчас абвастрэння валютна-фінансавага крызісу ў Беларусі. А. Лукашэнка адзначыў, што ўсё ў Палацы Незалежнасці зроблена з айчынных матэрыялаў і беларускімі будаўнікамі. Архітэктар праекта, Уладзімір Архангельскі, адзначыў, што інтэр’ер галоўным чынам складаецца з айчыннай прадукцыі. Дываны прывезены з Брэста і Віцебска, люстры — з Ліды. У прыватнасці, люстры пастаўляліся лідскім прадпрыемствам «Каскад».
Крыніцы
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мінска Катэгорыя:З’явіліся ў 2013 годзе Катэгорыя:2013 год у Мінску Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Уладзіміра Архангельскага