Заліў Вясёлкі () — вялікі ўдарны кратар у паўночна-заходняй частцы месяцавага мора Дажджоў, запоўнены застылай базальтавай лавай.

Рэльеф

З паўночнага ўсходу і паўднёвага захаду заліў Вясёлкі абрамлены паўкружжам Юрскіх гор. У паўночнай частцы берагавой дугі мяжой заліва з'яўляецца мыс Лаплас. У паўднёвым ускрайку дугі знаходзіцца мыс Гераклідзія. Заліў і горы навакол яго з'яўляюцца аднымі з самых яркіх дэталяў месяцавай паверхні, даступныя для аматарскіх назіранняў.

Селенаграфічныя каардынаты заліва , дыяметр утварэння каля 250 км. Назва заліва ўведзена італьянскім астраномам Джавані Батыста Рычолі.

Цікавыя факты

У Заліве Вясёлкі здзейсніў пасадку "Луноход-1" — першы ў свеце планетаход, які паспяхова працаваў на паверхні іншага нябеснага цела.