Заліў Поспеху () — заліў шырынёй каля 130 км на паўночна-ўсходнім краі месяцавага Мора Дастатку. Названы ў гонар удалага палёту аўтаматычнай станцыі «Луна-16» — першага савецкага касмічнага апарата, які даставіў на Зямлю ўзор месяцавага грунту (побач з гэтым залівам знаходзіцца месца пасадкі гэтай станцыі). Назва зацверджана Міжнародным астранамічным саюзам у 1979 годзе, праз 9 гадоў пасля палёту апарата «Луна-16».

Размяшчэнне і сумежныя структуры

Каардынаты цэнтра Заліва Поспеху — . З яго паўночным бокам зліваецца 38-кіламетровы кратар Уэб P, дно і палова вала якога пакрытыя застылай лавай з гэтага заліва. З усходняга боку знаходзіцца 35-кіламетровы моцна разбураны кратар Кондан, аддзелены ад заліва толькі невялікай градой. На паўднёва-ўсходнім краі заліва знаходзіцца 21-кіламетровы кратар Уэб.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Карта на сайте Gazetteer of Planetary Nomenclature (северная и центральная часть), 1 Мб Карта на сайте Gazetteer of Planetary Nomenclature (южная часть), 1 Мб